Швецыя гатова ўзмацніць Паветраныя сілы Украіны першымі знішчальнікамі Gripen
4- 28.05.2026, 9:02
- 3,056
За кошт крэдыту ад Еўрапейскага саюза.
Шведскі ўрад збіраецца перадаць Украіне шэраг шматмэтавых знішчальнікаў Gripen JAS 39 C/D, прызначаных для разведкі, выканання місій «паветра-паветра» і «паветра-зямля».
Украіна павінна аплаціць самалёты за кошт крэдыту ад Еўрапейскага саюза. Пра гэта 27 мая паведаміла выданне Aftonbladet.
Паводле звестак медыя, на 28 мая прэм’ер-міністр Швецыі Ульф Крыстэрсан склікаў прэс-канферэнцыю. Чакаецца, што ўрад абвесціць пра перадачу Украіне знішчальнікаў тыпу JAS 39 C/D.
Таксама адначасова павінны пачацца перамовы адносна будучага продажу Украіне дадатковых самалётаў тыпу Jas 39E.
Выданне піша, што Ульф Крыстэрсан наведаe авіяцыйную эскадрыллю Упланда ў Упсале. Чакаецца, што ў межах гэтага візіту адбудзецца прэс-канферэнцыя, на якой прадставяць навіну, звязаную з міжнародным супрацоўніцтвам у сферы авіяцыі.
Іншых падрабязнасцяў, у прыватнасці адносна колькасці планаваных да перадачы Gripen JAS 39 C/D, медыя пакуль не раскрыла.