29 траўня 2026, Пятніца, 1:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расія падпісала ваеннае пагадненне з талібамі

14
Расія падпісала ваеннае пагадненне з талібамі

Падрабязнасці дамовы застаюцца ў сакрэце.

Расія і тэрарыстычная групоўка «Талібан», якая кантралюе Афганістан, падпісалі пагадненне аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве, піша The Moscow Times.

Падчас сустрэчы з Шайгу Якуб заявіў, што Масква і Кабул «пашырылі двухбаковыя адносіны». Кіраўнік Савета бяспекі РФ у сваю чаргу заклікаў Захад размарозіць актывы Афганістана і прафінансаваць аднаўленне краіны. Як адзначаюць «Важные истории», падобныя пагадненні звычайна прадугледжваюць абмен паміж бакамі зброяй, ліцэнзіямі, ваеннымі тэхналогіямі і вядзенне сумесных распрацовак. Праўда, на думку ўсходазнаўцы Руслана Сулейманава, гэтае пагадненне хутчэй «сімвалічны крок», і рэальных перадумоў для «сур'ёзнага ваеннага супрацоўніцтва і перадачы [расійскіх] тэхналогій талібам» няма.

«Ніякага ваеннага саюза, ваеннай кааліцыі, як з КНДР, дакладна не будзе, — сказаў ён The Insider. — Расіі ў прынцыпе няма чаго прапанаваць талібам. Яна не з'яўляецца ключавым гандлёвым партнёрам. Асноўныя эканамічныя партнёры для Кабула сёння — Кітай, Іран, Пакістан. Добра, калі Расія ўваходзіць у дзясятку паводле аб'ёму тавараабароту». Паводле меркавання Сулейманава, Расія можа накіраваць у Афганістан ваенных спецыялістаў або правесці ў краіне «лакальныя вучэнні, інструктажы».

Сам Шайгу два тыдні таму на саміце ШАС у Кыргызстане заяўляў, што РФ лічыць непрымальным «вяртанне вайсковай інфраструктуры трэціх краін на тэрыторыю Афганістана або размяшчэнне новых ваенных аб'ектаў у суседніх з ім дзяржавах». Ён таксама заклікаў Вашынгтон і саюзнікаў «прыняць усю паўнату адказнасці за сваю 20-гадовую прысутнасць у Афганістане». Паводле яго слоў, Масква наладзіла «прагматычны дыялог» з талібамі для «дасягнення мэтаў рэгіянальнай бяспекі і эканамічнага развіцця».

«Талібан» захапіў уладу ў Афганістане ў 2021 годзе, зрынуўшы ўрад, які падтрымлівалі ЗША. У 2024 годзе прэзідэнт Уладзімір Пуцін назваў групоўку «саюзнікамі ў барацьбе з тэрарызмам». Улетку 2025-га Масква першай прызнала Ісламскі Эмірат Афганістан, выключыўшы талібаў са спісу тэрарыстычных арганізацый і прыняўшы іх пасла ў Маскве. Таджыкістан, Турцыя і Канада лічаць «Талібан» тэрарыстычнай арганізацыяй.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках