У Беларусі падаражэюць паслугі тэлеграфнай сувязі
5- 25.05.2026, 16:25
Новыя тарыфы «Белтэлекама» пачнуць дзейнічаць з 1 чэрвеня.
«Белтэлекам» з 1 чэрвеня павысіць тарыфы на паслугі тэлеграфнай сувязі. Гэта закране як насельніцтва, так і юрыдычных асоб. Пра гэта паведамляецца на сайце арганізацыі.
Для фізічных асоб кошт перадачы ўнутраных тэлеграм павялічыцца на 14,3% — да 0,08 рубля за слова. Кошт прыёму такіх адпраўленняў застанецца на ўзроўні 4,7 рубля за паслугу.
Даплата за прыём тэлеграм па тэлефоне павялічыцца на 12,5% — да 0,9 рубля за паслугу. Ёсць і іншыя змены. Так, кошт паведамлення аб уручэнні тэлеграмы павялічыцца на 13,3% — да 1,7 рубля.
Для юрыдычных асоб павялічыцца толькі кошт перадачы ўнутраных тэлеграм — на 12,5% — да 0,9 рубля без ПДВ за слова. Кошт іх прыёму застанецца на ўзроўні 3,77 рубля за паслугу.