Украінскія дроны разнеслі ЗРК, РЛС і склады расіян
- 25.05.2026, 16:48
Сілы беспілотных сістэм нанеслі магутныя ўдары па акупантам.
Знішчаны ЗРК, РЛС, склады і іншыя аб’екты расійскіх захопнікаў на часова акупаваных тэрыторыях Украіны. Пра гэта паведаміў камандзір СБС Роберт Броўдзі.
Сярод паражаных мэтаў на тэрыторыі Данецкай вобласці — пускавая ўстаноўка ЗРК С-300 у Лазараўцы, РЛС 9С19 «Імбір» у Стрыценцы і чыгуначныя цыстэрны з ГСМ у Дэбальцаве.
Таксама ўдалося падбіць разведвальны БПЛА «Мерлін-ВР» і знішчыць склады з тэхнікай і боепрыпасамі ў Докучаеўску і Крэмінаўцы.
Камандзір адзначыў, што варожыя ЗРК і РЛС з пераліку — гэта 22-гі і 23-ці элемент СПА праціўніка, знішчаныя СБС у перыяд з 1 па 24 мая.