24 траўня 2026, Нядзеля, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дзе яшчэ ў Еўропе ёсць 110 брыгад?»

«Дзе яшчэ ў Еўропе ёсць 110 брыгад?»

Швецыя падтрымала ўступленне Украіны ў НАТА.

Швецыя цалкам падтрымлівае ўступленне Украіны ў НАТА і Еўразвяз у будучыні. Пра гэта заявіў міністр абароны краіны Пол Ёнсан падчас выступлення на форуме бяспекі GLOBSEC у Празе, піша Politico.

Паводле слоў Ёнсана, любая еўрапейская краіна мае права далучыцца да альянсу, калі яна адпавядае яго патрабаванням. Міністр нагадаў пра палітыку «адкрытых дзвярэй» і падкрэсліў, што ні адна дзяржава не павінна мець права блакаваць уступленне іншых краін.

Шведскі міністр разглядае Украіну як надзвычай каштоўны актыў для еўрапейскай бяспекі ў будучыні. Галоўныя аргументы — каласальны досвед, які набываюць украінскія вайскоўцы, і хуткае развіццё ўласнай вытворчасці зброі. За час поўнамаштабнай вайны Кіеў спрасціў правілы для абароннага бізнесу і адкрыў рынак для канкурэнцыі, што дазволіла нарошчыць выпуск тэхнікі з неверагоднай хуткасцю.

«Дзе яшчэ ў Еўропе можна знайсці 110 брыгад? Дзе яшчэ ёсць такая сістэма інавацый, якую прадэманстравала Украіна? Дзе яшчэ мы зможам знайсці такія прамысловыя магутнасці?» — рытарычна спытаў Ёнсан.

Пры гэтым кіраўнік шведскага Мінабароны прызнаў, што ўнутры самога альянсу пакуль няма адзінства. Пытанне пра будучыню Украіны застаецца адным з самых вострых: частка саюзнікаў падтрымлівае Кіеў, а іншыя баяцца, што занадта хуткае ўступленне можа справакаваць Расію або ўцягнуць НАТА ў прамы канфлікт.

«Я разумею, што ёсць саюзнікі, якія супраць. Але калі вы пытаецеся пра нашу пазіцыю, то яна менавіта такая», — рэзюмаваў палітык.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках