24 траўня 2026, Нядзеля, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Мы далі дазвол на парад, але дазволу на вар’яцтва ў Расіі няма

1
Зяленскі: Мы далі дазвол на парад, але дазволу на вар’яцтва ў Расіі няма
Фота: Getty Images

Кіеў будзе рашуча адказваць на кожны ўдар.

Украіна максімальна рыхтуе супрацьпаветраную абарону да магчымых масіраваных абстрэлаў з выкарыстаннем беспілотнікаў і ракет розных тыпаў.

Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паводле вынікаў дакладу разведкі. Ён назваў такія дзеянні Расіі «вар’яцтвам».

Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна ўзмацняе супрацьпаветраную абарону настолькі, наколькі гэта цяпер магчыма, на фоне пагрозы расійскіх атак, пра якую папярэдзіла разведка. Ён падкрэсліў, што Кіеў будзе рашуча адказваць на кожны ўдар.

Прэзідэнт Украіны заклікаў грамадзян не ігнараваць сігналы паветранай трывогі і карыстацца сховішчамі. Ён падкрэсліў, што вайну неабходна завяршыць дзеля міру, а не працягваць яе дзеля «хворых амбіцый» Уладзіміра Пуціна.

— Будзем адказваць цалкам справядліва на кожны расійскі ўдар. Мы далі дазвол на парад, але дазволу на вар’яцтва ў Расіі няма. Гэту вайну трэба завяршаць, — напісаў ён.

Таксама Уладзімір Зяленскі са спасылкай на разведвальныя даныя адзначыў, што расіяне рыхтуюцца атакаваць Украіну, у прыватнасці з дапамогай «Арэшніка». Праўда, украінскі бок пакуль правярае дакладнасць адпаведнай інфармацыі.

Паводле яго слоў, праціўнік перадусім зноў можа цэліцца ў Кіеў; для гэтага расійскія вайскоўцы, у прыватнасці, могуць выкарыстаць узбраенне сярэдняй далёкасці. Але па стане на цяпер дадатковых падрабязнасцяў няма.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках