24 траўня 2026, Нядзеля, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Топ-5 разнажанравых фільмаў, якія варта паглядзець

Топ-5 разнажанравых фільмаў, якія варта паглядзець

Усе яны выйшлі ў 2026 годзе.

Нават найбольш запаленыя аматары кіно не заўсёды могуць без цяжкасцяў выбраць фільм. Часта гэта можа стаць сапраўдным выклікам.

Асабліва калі ўлічыць, што ў кінасвеце з’яўляецца ўсё больш і больш навінак. Таму «24 Канал» распавядае пра фільмы, што выйшлі ў 2026 годзе і вартыя прагляду.

«Праз 28 гадоў: Храм костак»

Прэм'ера фільма адбылася ў студзені 2026 года. Гэта постапакаліптычны фільм жахаў рэжысёркі Ніі ДаКосты. Сцэнар напісаў Алекс Гарленд.

Сюжэт круціцца вакол доктара Келсана, які ідзе на небяспечны саюз, што можа паставіць пад пагрозу будучыню чалавецтва.

У гэтым свеце чалавечая жорсткасць аказваецца страшней за любыя знешнія пагрозы. Здымкі фільма праходзілі ў 2024 годзе. Гэта чацвёртая частка франшызы «Праз 28 дзён».

У галоўных ролях: Рэйф Файнз, Джэк О'Конэл, Алфі Уільямс і Эрын Мэй Келліман.

«Праект «Аве Марыя»

Яшчэ адна яркая прэм'ера 2026 года — амерыканскі навукова-фантастычны фільм «Праект „Аве Марыя“». Стужка заснаваная на аднайменным рамане Энды Уэйра. Галоўныя ролі выканалі Раян Гослінг і Сандра Гюлер.

Сюжэт разгортваецца вакол школьнага настаўніка на імя Райланд Грэйс. Ён прыходзіць у сябе на касмічным караблі, нічога не памятаючы — ні пра сябе, ні пра сваю місію. З часам да яго вяртаецца памяць, а разам з ёй — і шэраг складаных выпрабаванняў.

«Арэндаваная сям'я»

Яшчэ адна навінка 2026 года, на якую варта звярнуць увагу сапраўдным знаўцам кіно, — фільм «Арэндаваная сям'я».

Трагікамедыя з элементамі жыццёвай драмы закранае тэму адзіноты ў вялікім горадзе. Паводле сюжэту амерыканскі акцёр, які жыве ў Токіа, пачынае працаваць у японскай кампаніі, што аказвае паслугі арэнды сем'яў. Ён выконвае ролю «падстаўнога» чальца сям'і ў жыцці іншых людзей і неспадзявана знаходзіць сапраўднае шчасце ў гэтай штучна створанай сям'і.

«Любіць — не любіць»

Гераіня неверагоднай Зендэі, Эма Гарвуд, працуе ў кнігарні Mission Books. А герой Роберта Пацінсана, Чарлі Томсан, — дырэктар выдуманага Кембрыджскага мастацкага музея. Закаханых аб'ядноўвае не толькі рамантычнае пачуццё, але і любоў да кніг і мастацтва.

Паводле сюжэту пара рыхтуецца да вяселля, аднак святочныя планы мяняюцца пасля вечарыны з сябрамі, дзе раскрываецца таямніца, якую гераіня Зэндэі не спяшаецца тлумачыць.

Героі Пацінсана і Зэндэі выглядаюць шчасліва заручанай парай, аднак гэты нечаканы паварот падзей пагружае вясельны тыдзень у хаос і выпрабоўвае іх адносіны.

«Ну, мам!»

Калі ж вы хочаце паглядзець украінскую навінку, звярніце ўвагу на фільм «Ну, мам!». Гэта поўнаметражная сямейная камедыя. Сюжэт стужкі разгортваецца вакол самага важнага чалавека ў жыцці кожнага — мамы.

Гэта цёплая гісторыя пра адносіны паміж мамай і дзіцём, якая яшчэ раз нагадае, як важна патэлефанаваць роднаму чалавеку і сказаць, як моцна вы яго любіце.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках