ЗСУ зрываюць планы расіян на Запарожскім напрамку
- 23.05.2026, 19:55
- 1,860
Тактыка ўкраінскіх герояў прыносіць значныя вынікі на фронце.
Нягледзячы на гучныя заявы Крамля, сітуацыя на фронце для расійскай арміі складаецца не найлепшым чынам. Дзякуючы тактыцы актыўнай абароны і эфектыўным контратакам Сіл абароны Украіны ўдалося не толькі вярнуць шэраг важных тактычных пазіцый, але і сарваць планы ворага па артылерыйскім ціску на Запарожжа.
Зачыстка Сцяпнагорска і паспяховыя дзеянні ў раёне Прыморскага прымусілі акупантаў адступаць і перакідваць сілы на іншыя напрамкі. Пра гэта сёння, 23 мая, у эфіры тэлеканала FREEДOM распавёў спікер Украінскай дабраахвотніцкай арміі (УДА) Сяргей Братчук.
- Справы на фронце ў расіян сёння складаюцца не найлепшым чынам, нягледзячы на заявы Крамля. Расіяне церпяць паразу, у прыватнасці, на некаторых участках Запарожскага фронту. Мы пакуль не можам казаць, што Украіна вядзе контрнаступальныя або наступальныя дзеянні, аднак актыўная абарона, якую дэманструюць Сілы абароны Украіны, прыносіць свае вынікі.
У прыватнасці, я прыгадваю Запарожскі фронт, таму што, напрыклад, нашы байцы выбілі ворага са Сцяпнагорска (Запарожская вобласць), правялі яго зачыстку. І сёння тыя вышыні, на якія вораг планаваў выйсці, каб аказваць ціск артылерыйскім агнём непасрэдна на абласны цэнтр Запарожжа, [недаступныя]. Таксама мы гаворым пра лакацыю Прыморскае, якая знаходзіцца побач са Сцяпнагорскам. Там контратакуючыя дзеянні ЗСУ — галоўны інструмент, які дазваляе нам і біць ворага, і вызваляць нашы тэрыторыі, — адзначыў ён.
У раёне Прыморскага таксама фіксуюцца актыўныя дзеянні з боку Сіл абароны Украіны, якія прывялі да паражэння расійскіх войскаў. Сітуацыя для акупантаў на гэтым участку складаецца вельмі няўдала, таму яны вымушаныя здымаць адсюль асобныя падраздзяленні і перакідваць іх на Гуляйпольскі напрамак фронту.
- Ёсць лакацыі, на якіх нам удалося вярнуць свае тактычныя пазіцыі, адпаведна, яны не даюць магчымасці расіянам максімальна стварыць умовы, напрыклад, для працягнення больш актыўнага наступу на Данецкім фронце, на Запарожскім фронце. Такія контратакуючыя дзеянні назіраюцца і ў Сумскай вобласці. Калі гаворым пра Паўднёва-Слабажанскі напрамак, адпаведна, мы бачым, што актыўная абарона, якую дэманструюць ЗСУ, — гэта дзейсны інструмент, — распавёў Сяргей Братчук.
Таксама эксперт акцэнтаваў увагу на тым, што не варта забываць і пра малае неба — сродкі тактычнай авіяцыі і беспілотнікі.
- Нашы дроны плюс нашы middle-strike. Паглядзіце, як актыўна працуем сёння па часова акупаваных тэрыторыях, калі казаць пра Херсонскую, Запарожскую і Данецкую вобласці. І, вядома, гэта тое, што непасрэдна ўплывае на ход баявых дзеянняў і дазваляе Украіне вызваляць тэрыторыю. Магчыма, упершыню пасля 2023 года склалася сітуацыя, калі Украіна вызваліла больш тэрыторый па плошчы, чым расіяне змаглі захапіць, — рэзюмаваў Сяргей Братчук.