Стала вядома рыначная вартасць палаца Радзівілаў, які расіянка купіла за дзве базавыя
5- 23.05.2026, 17:46
- 6,510
Унікальны палац добра захаваўся.
На днях СМІ абляцела навіна, што палац Радзівілаў у Гродзенскай вобласці прадалі за дзве базавыя, то бок за 90 рублёў. Дырэктар Дзятлаўскага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея Вераніка Паўлоўская паведаміла ТАСС, што палац можна аднавіць, бо ён добра захаваўся.
Па словах Веранікі Паўлоўскай, у палаца ўнікальная ступень захаванасці. Вонкавы воблік і ляпніна ў добрым стане. Але для яго рэканструкцыі новай уладальніцы спатрэбяцца сур'ёзныя ўкладанні.
Пры гэтым рыначную вартасць аб'екта ацэньваюць у 255 тыс. рублёў, то бок больш за $90 тыс.
Палац уяўляе сабой двухпавярховы цагляны будынак з падвалам і чатырма халоднымі прыбудовамі. Паводле закону новы ўласнік абавязаны захаваць гістарычны воблік будынка. Як удакладніла прадстаўніца музея, планы па рэканструкцыі, якую, згодна з умовамі продажу, неабходна выканаць цягам пяці гадоў, нібыта будуць узгадняць з Міністэрствам культуры. Таксама плануецца арганізаваць доступ для турыстаў.
З 2010-га года будынак быў закінуты. Прадаць яго спрабавалі неаднаразова. У 2022 годзе палац набыў грамадзянін Расіі за тры базавыя, але ў выніку правесці рэканструкцыю яму не ўдалося, і аб'ект вярнуўся ў дзяржаўную ўласнасць.