Alfa Romeo рыхтуе загадкавы эксклюзіў
10- 23.05.2026, 15:56
- 1,568
Італьянцы ствараюць суперкар для абраных.
Alfa Romeo абвясціла пра распрацоўку новага эксклюзіўнага аўтамабіля ў межах праекта Bottega Fuoriserie, які брэнд рэалізуе сумесна з Maserati. Мова пра звышлімітаваную мадэль для заможных калекцыянераў — па духу яна павінна працягнуць ідэі Alfa Romeo 33 Stradale і Maserati MCXtrema, піша Motor1 (пераклад — сайт Charter97.org).
У кампаніі абяцаюць «эмацыйны аўтамабіль, што разсувае межы», аднак падрабязнасці пакуль трымаюцца ў сакрэце. Паводле даных італьянскіх СМІ, навінка можа аказацца сучаснай інтэрпрэтацыяй легендарнага Spider Duetto на базе Maserati MC20 Cielo.

Праект прадугледжвае распрацоўку і вытворчасць аўтамабіляў у Італіі малымі тыражамі. Чакаецца, што кошт мадэлі будзе вымярацца ў мільёнах долараў.
Паралельна Alfa Romeo рыхтуе і больш масавыя навінкі. Брэнд працуе над новым кампактным кросоверам, які дапоўніць Tonale, а не заменіць яго. Stellantis разлічвае ўмацаваць пазіцыі маркі ў папулярным сегменце SUV.
Пры гэтым абнаўленні ключавых мадэляў Giulia і Stelvio зноў адкладаюцца. Наступнае пакаленне аўтамабіляў першапачаткова планавалі зрабіць цалкам электрычнымі, аднак Alfa Romeo адмовілася ад ідэі поўнага пераходу на электрамабілі да 2027 года. Цяпер інжынерам даводзіцца адаптаваць новыя платформы і пад бензінавыя рухавікі, што патрабуе дадатковага часу.