Беларуска прадае рэчы брата на барахолцы, пакуль ён служыць у войску
9- 23.05.2026, 14:29
- 7,348
Каб назбіраць на адваката і пазбавіць брата спадчыны.
На сайце бясплатных аб'яваў знайшлася вельмі цікавая прапанова. Сама рэч нічога асаблівага сабой не ўяўляе: кафта ды кафта. Але прычына продажу апісаная вельмі самабытна. Так магла б напісаць нейрасетка, натрэніраваная толькі на апавяданнях Чэхава і фільмах Гая Рычы, паведамляе Blizko.by.
Дзяўчына Кацярына з Наваполацка, якая хаваецца пад псеўданімам Flow, прадае мужчынскі світэр за 15 рублёў і суправаджае яго такім апісаннем:
«Мужчынская кофта. Брата забралі ў войска, таму прадаю яго рэчы, пакуль ён не вярнуўся. Цёплая, зручная, яму падабалася, таму прадаю танней, чым каштуе. Увогуле аддала б дарма, але збіраю на адваката, каб ён не ўступіў у спадчыну і застаўся з голай дупай».

У гэтай жа дзяўчыны ёсць яшчэ некалькі лотаў, і ўсе яны апісаныя жыва, з агеньчыкам і непадробным жыццёвым досведам.
Вось жакет:
«Мой рост 165, памер сорак другі. Але, як бы, на мне глядзіцца добра, таму, думаю, пойдзе. На бірцы пазначаны 44-ы памер, але ён падобны на оверсайз. Відаць, воўневы, але я прагульвала працоўнае навучанне, таму не ўпэўненая. Пасля прання не разваліўся».

А вось музычная калонка:
«Я калонкай увогуле не карысталася. Дастала з каробкі толькі, каб сфатаграфаваць. Гучыць выдатна, проста яна мне не патрэбная, а грошы патрэбныя».
