У ГУР назвалі мэту стварэння закрытай лічбавай прасторы ў Расіі
- 22.05.2026, 5:06
- 1,004
Расія пачала лічбавую ізаляцыю задоўга да ўварвання ва Украіну.
У Расіі паступова ўзмацняюць кантроль над інфармацыйнай прасторай і доступам да глабальных платформаў.
Пра гэта паведамляе ГУР.
Прадстаўнік ГУР Мінабароны Украіны Вадзім Скібіцкі падчас Kyiv StratCom Forum 2026 заявіў, што абмежаванне міжнародных платформаў у Расіі з'яўляецца часткай даўняй стратэгіі Крамля.
«Тое, што адбываецца ў Расіі, пачалося не сёння і нават не ў 2022 годзе. Ізаляцыя грамадства была асновай стабільнасці пуцінскага рэжыму», — падкрэсліў Скібіцкі.
У ГУР адзначаюць, што Расія паступова пераводзіць насельніцтва на сэрвісы, якія знаходзяцца пад кантролем расійскіх спецслужбаў. Пасля блакіроўкі Facebook і Instagram у 2022 годзе наступным этапам сталі абмежаванні YouTube, а ў 2026 годзе Крэмль узмацніў кантроль над Telegram, WhatsApp і TikTok.
Нягледзячы на гэта, міжнародныя сэрвісы дагэтуль застаюцца вельмі папулярнымі сярод расіян:
Telegram — 71%;
WhatsApp — каля 60%;
TikTok — каля 54%;
YouTube — каля 53%.
У ваеннай разведцы прагназуюць, што ў бліжэйшыя гады гэтыя паказчыкі могуць істотна скараціцца. Такое ўзмацненне лічбавай ізаляцыі прывядзе не толькі да выціскання незалежнага кантэнту, але і да фарміравання атмасферы самацэнзуры і страху.
«Наколькі сур'ёзная дзяржаўная цэнзура і наколькі спецслужбы кантралююць медыя-рэсурсы, настолькі людзі проста баяцца размяшчаць пэўныя наратывы і кантэнт», — адзначыў прадстаўнік ГУР.