22 траўня 2026, Пятніца, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найбуйнейшы НПЗ «Лукойла» спыніў палавіну магутнасцяў

Найбуйнейшы НПЗ «Лукойла» спыніў палавіну магутнасцяў

Яго атакавалі беспілотнікі.

Завод «Ніжагароднафтааргсінтэз» (НОРСІ), які ўваходзіць у пяцёрку найбуйнейшых у Расіі, спыніў палавіну магутнасцяў пасля налёту беспілотнікаў у сераду, паведамляе Reuters са спасылкай на галінавыя крыніцы.

Паводле звестак агенцтва, у выніку атакі на заводзе была спынена ўстаноўка першаснай перапрацоўкі АВТ-6, якая забяспечвае 53% магутнасцяў — 25,7 тысячы тон у суткі. Іншыя тэхналагічныя ўстаноўкі на НОРСІ, які з’яўляецца найбуйнейшым НПЗ у «Лукойла», не пацярпелі і застаюцца ў працы, паведамілі суразмоўцы Reuters.

Паводле іх слоў, завод са серады спыніў адпуск дробнааптовых партый маторнага паліва, а таксама прыпыняў продаж бензіна на біржы. У чацвер паліва з НПЗ ізноў з’явілася ў біржавых таргах, аднак аб’ёмы прапановы прыкладна на 40% ніжэйшыя за звычайныя.

Магутнасць НОРСІ, чацвёртага па аб’ёме перапрацоўкі і другога па аб’ёме вытворчасці бензіну НПЗ у РФ, перавышае 15 мільёнаў тон сыравіны ў год.

Раней у маі з-за атак БПЛА былі цалкам спыненыя Разанская НПК, Маскоўскі НПЗ і завод «Кірышыннафтааргсінтэз» у Ленінградскай вобласці. А НПЗ «Яраслаўнафтааргсінтэз» (ЯНОС) з мінулага тыдня працуе пры загрузцы каля чвэрці ад наміналу.

Паводле падлікаў Reuters, пасля серыі налётаў пашкоджанні атрымалі ўсе буйныя НПЗ у цэнтральнай Расіі. Разам яны выпускалі звыш 30% усяго аўтабензіну ў краіне і каля 25% дызельнага паліва.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках