25 чэрвеня 2026, Чацвер, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі зрабіў новую заяву аб Беларусі

28
Зяленскі зрабіў новую заяву аб Беларусі
Уладзімір Зяленскі

Украіна фіксуе новыя спробы Масквы схіліць Лукашэнку да ўдзелу ў агрэсіўных аперацыях.

Украіна фіксуе новыя спробы Масквы ўцягнуць Беларусь у вайну. Паводле слоў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, расіяне спрабуюць пераканаць Лукашэнку далучыцца да новых ваенных аперацый РФ.

Пра гэта Зяленскі паведаміў пасля нарады з кіраўнікамі ўкраінскіх сілавых ведамстваў.

Паводле слоў украінскага лідара, падчас нядаўніх кантактаў прадстаўнікі Расіі спрабавалі схіліць Лукашэнку да ўдзелу ў «новых расійскіх агрэсіўных аперацыях».

«Расія, у прыватнасці, разглядае планы аперацый на паўднёвым і паўночным кірунках з тэрыторыі Беларусі — альбо супраць Чарнігаўска-Кіеўскага кірунку ва Украіне, альбо супраць адной з краін НАТА. Менавіта з тэрыторыі Беларусі. Украіна валодае падрабязнасцямі размовы паміж Расіяй і Беларуссю. Украіна, безумоўна, будзе абараняць сябе і сваіх людзей, калі Аляксандр Лукашэнка памыліцца і вырашыць падтрымаць яшчэ і гэты расійскі намер», — заявіў Зяленскі.

Ён таксама паведаміў, што даручыў Сілам абароны і бяспекі Украіны ўзмацніць гэты кірунак і падрыхтаваць план рэагавання на магчымую агрэсію.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках