Politico: Зяленскі працуе над стратэгіяй вядзення перамоў з РФ без ЗША
3- 2.05.2026, 12:26
- 2,276
Важнае месца ў працэсе пачынае займаць іншая краіна.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, верагодна, працуе над стратэгіяй вядзення перамоў з Расіяй без дапамогі ЗША.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Politico.
Выданне адзначае, што Зяленскі, які на працягу апошняга года старанна дамагаўся падтрымкі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, падаецца, спыніў спробы пераканаць ЗША заставацца ўцягнутымі ў перамовы з Расіяй пра завяршэнне вайны.
Цяпер украінскі прэзідэнт, верагодна, працуе над стратэгіяй вядзення перамоў без дапамогі Вашынгтона.
Ён стаў больш асцярожным адносна будучага ўдзелу ЗША і цяпер спадзяецца, што Турцыя правядзе наступны раўнд перамоў з Расіяй.