Байцы брыгады ЗСУ «Святая Варвара» ўдарамі HIMARS знішчылі артылерыю РФ
- 2.05.2026, 12:08
- 1,232
Вораг хаваўся ў лясапалосах на Запарожжы.
Байцы 19-й ракетнай брыгады «Святая Варвара» з дапамогай ракетнай сістэмы HIMARS нанеслі ўдар па артылерыі праціўніка на Запарожскім накірунку.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, праціўнік замаскіраваў тэхніку сярод лясапалос, каб паспрабаваць нанесці ўдары па пазіцыях Сіл абароны, аднак яго агнявыя пазіцыі былі выяўленыя і знішчаныя.
У прыватнасці, на апублікаваных кадрах знішчаныя дзве 122-мм гарматы Д-30, дзве 152-мм «Мста-Б» і адна 152-мм «Гіяцынт-Б».