15 траўня 2026, Пятніца, 0:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кожны пяты расеец дапускае масавыя пратэсты ў РФ з-за падзення ўзроўню жыцця

Кожны пяты расеец дапускае масавыя пратэсты ў РФ з-за падзення ўзроўню жыцця
Ілюстрацыйнае фота

Апытанне.

Частка расійскіх грамадзян, якія дапускаюць масавыя пратэсты ў сувязі са зніжэннем узроўню жыцця ў краіне, дасягнула 20%. Яшчэ 14% апытаных лічаць магчымымі выступы з палітычнымі патрабаваннямі. Такія вынікі даследавання «Левада-Цэнтра» — абодва паказнікі сталі максімальнымі з ліпеня 2024 года.

Калі параўноўваць з лістападаўскім замерам, колькасць тых, хто верыць у магчымасць эканамічных пратэстаў, вырасла на 4 працэнтныя пункты (з 16%), а палітычных — на 3 пункты (з 11%). Гатоўнасць асабіста ўдзельнічаць у палітычных акцыях павялічылася на 1 п. п., да 12%. У той жа час частка патэнцыйных удзельнікаў эканамічных пратэстаў, наадварот, скарацілася на 1 п. п., да 16%. Апытанне праводзілася з 22 па 29 красавіка.

Больш высокі пратэсны патэнцыял фіксаваўся толькі ў ліпені 2024 года (21% — супраць падзення ўзроўню жыцця, 15% — з палітычнымі лозунгамі). Для параўнання: у лютым 2022 года масавыя пратэсты лічылі магчымымі 29% расейцаў, а ўдзельнічаць у эканамічных акцыях былі гатовыя 23%, у палітычных — 18%.

Рост пратэсных настрояў адбываецца на фоне зніжэння рэйтынгу ўлады. Паводле даных падкантрольнага Крамлю ВЦИОМ, рэйтынг Уладзіміра Пуціна у красавіку знізіўся да 65,6% — мінімальнага значэння з пачатку вайны ва Украіне. Падтрымка «Адзінай Расіі» апусцілася ніжэй за 28%, таксама абнавіўшы антырэкорд з лютага 2022 года. У адкрытым апытанні ВЦИОМ, дзе рэспандэнты самі называюць тых, каму давяраюць, вынік Пуціна склаў і ўвогуле 29,5% — зноў жа найніжэйшы паказнік з пачатку паўнамаштабнага ўварвання. Пасля гэтага ФОМ і ВЦИОМ адмовіліся ад публікацыі штотыднёвага прэзідэнцкага рэйтынгу.

Зрух у настроях, на думку экспертаў, тлумачыцца комплексам прычын. Гульназ Шарафутдзінава, дырэктар Інстытута Расіі ў Каралеўскім каледжы Лондана, адзначае адключэнні мэсэнджараў і інтэрнэту, нераэалізаваныя надзеі на здзелку са ЗША па Украіне і агульную стому ад вайны, якая ўсё адчувальней б'е па эканоміцы і ўзроўні жыцця. Сацыёлаг, былы дарадца ўрада РФ Канстанцін Гаазэ дадае: улады ўсё актыўней умешваюцца ў паўсядзённае жыццё (блэкаўты, абмежаванні), а вайна пранікае ўсё глыбей унутр Расіі — дроны, удары па НПЗ. «Усё гэта назапашваецца з часам», — тлумачыць ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках