30 траўня 2026, Субота, 10:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пяскоў пачырванеў і пачаў запінацца, каментуючы ўказ Зяленскага»

20
«Пяскоў пачырванеў і пачаў запінацца, каментуючы ўказ Зяленскага»
Дзмітрый Пяскоў

Рэакцыю прэс-сакратара Крамля паказалі на відэа.

У Крамлі адрэагавалі на з’яўленне ў пятніцу указа прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, якім ён дазволіў правесці парад у Маскве 9 траўня.

Такі дакумент, афіцыйна апублікаваны на сайце ўкраінскага лідара, відаць, стаў вялікай нечаканасцю для прадстаўнікоў крэмлёўскага рэжыму. Гэта стала заўважна па паводзінах спікера расійскага дыктатара Дзмітрыя Пяскова, які ў каментары прапагандыстам РФ, адказваючы на гэта, пачырванеў і пачаў запінацца.

На відэа, апублікаваным расійскай прапагандай, бачна, як у прамове прадстаўніка Крамля ўзнікла працяглая паўза, перш чым ён змог падабраць словы, каб адказаць на адпаведнае пытанне.

Урэшце ён назваў указ украінскага лідара «дурным жартам» і сказаў, што «гора таму, хто спрабуе насміхацца з Дня Перамогі». Пяскоў таксама заявіў, што расійскаму рэжыму нібыта «не трэба ніякага дазволу».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках