Арменія адказала Крамлю на пагрозы «паўтарыць лёс Украіны»
17- 10.05.2026, 17:58
- 38,250
Рашэнне аб руху да ЕС прымуць у Ерэване, а не ў Маскве.
Арменія адказала Путіну пасля ягонага патрабавання хутчэй вызначыцца паміж Расіяй і ЕС. Кіраўнік МЗС Арарат Мирзоян заявіў, што Ерэван прыме рашэнне аб еўраінтэграцыі тады, калі палічыць патрэбным. Цяпер Арменія застаецца сябрам ЕАЭС, але яе еўрапейскія імкненні нікуды не зніклі.
«На дадзены момант мы сябры ЕАЭС, працягваем нашу дзейнасць там, і не сакрэт, што народ Арменіі мае еўрапейскія імкненні. Калі прыйдзе час рашэнняў, вырашым. Мы сёння - сябры ЕАЭС, ніхто не казаў, што выхадзім», - заявіў кіраўнік МЗС Арменіі.
Пагроза Пуціна і Украіна
Напярэдадні Пуцін прапанаваў Арменіі правесці рэферэндум аб магчымым руху ў бок Еўрасаюза. Ён заявіў, што Масква нібыта гатовая да «мяккага, інтэлігентнага і ўзаемавыгаднага разводу», калі Ерэван выбера ЕС. Але адразу пасля гэтага Пуцін пачаў пагражаць лёсам Украіны.
Ён звязаў вайну супраць Украіны з яе еўрапейскім выбарам і фактычна нагадаў Арменіі, што Крэмль лічыць права суседніх краін на самастойны курс сваёй зонай ціску.
Пасля замацавання курса Украіны на ЕС у 2014 годзе Расія пачала ўзброеную агрэсію з захопу Крыму «зялёнымі чалавечкамі» і распальвання вайны на Данбасе.
Сёння па падобным шляху дыстанцыявання ад Масквы ідзе і Арменія: Ерэван афіцыйна замарозіў сябраства ў АДКБ, ратыфікаваў Рымскі статут МКС і да 2026 года заканадаўча замацаваў намер уступіць у Еўрасаюз, замяняючы расійскія гарантыі бяспекі партнёрствам з Захадам.