14 траўня 2026, Чацвер, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белы дом заявіў пра жаданне Сі Цзіньпіна набываць больш нафты з ЗША

3
Белы дом заявіў пра жаданне Сі Цзіньпіна набываць больш нафты з ЗША

Пекін гатовы знізіць залежнасць ад паставак праз Армузскі праліў.

Старшыня КНР Сі Цзіньпін заявіў пра зацікаўленасць у набыцці амерыканскай нафты, каб знізіць залежнасць Кітая ад паставак праз Армузскі праліў. Пра гэта паведаміла прэс-служба Белага дома ў X.

Амерыканскі і кітайскі бакі згадзіліся, што праліў не павінен быць зачынены. «Сі Цзіньпін таксама ясна даў зразумець, што Кітай выступае супраць мілітарызацыі праліва і любых спроб спаганяць плату за яго выкарыстанне, і выказаў зацікаўленасць у набыцці большай колькасці амерыканскай нафты для зніжэння залежнасці Кітая ад праліва ў будучыні», — гаворыцца ў паведамленні.

Абодва бакі таксама сышліся ў меркаванні, што Іран ніколі не павінен атрымаць ядзерную зброю.

Пекін працягвае заставацца найбуйнейшым імпарцёрам нафты, якая транспартуецца праз Армузскі праліў. Кітай атрымаў ад Ірана не менш як 11 млн барэляў сырой нафты пасля пачатку ваеннай аперацыі ЗША, паведамляў тэлеканал CNBC 11 сакавіка. Уся гэтая іранская нафта ішла праз перакрыты для іншых танкераў Армузскі праліў. На Кітай, паводле даных за першы квартал мінулага года, прыпадала да 5,35 млн барэляў сырой нафты ў суткі.

Трамп 13 мая прыбыў у Пекін. Асноўныя мерапрыемствы яго візіту запланаваныя на 14–15 мая.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках