Невядомыя захапілі судна ля берагоў ААЭ
- 14.05.2026, 11:55
- 2,190
Яны накіраваліся ў Іран.
Невядомыя людзі захапілі судна ля берагоў Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў (ААЭ) і накіраваліся ў Іран. Пра гэта інфармуе аператыўны цэнтр Каралеўскага флоту Вялікабрытаніі ў Дубаі (UKMTO).
Інцыдэнт адбыўся прыкладна за 60–70 км на паўночны ўсход ад Фуджайры (ААЭ).
«Судна было захоплена несанкцыянаванымі асобамі падчас стаянкі на якары і ў цяперашні час накіроўваецца ў тэрытарыяльныя воды Ірана», — гаворыцца ў паведамленні.
Некалькімі днямі раней брытанскі флот паведаміў, што іншае судна, балкер у Пэрсідскім заліве, падвергнулася атацы каля ўзбярэжжа Катара. Паводле дадзеных UKMTO, на судне ўзнік невялікі пажар, які быў патушаны. Пацярпелых няма, экалагічных наступстваў не зафіксавана.