Самалёты ЗША ўсё часцей з’яўляюцца ля берагоў Кубы
2- 11.05.2026, 8:12
- 1,692
Рэзкія заявы Вашынгтона адносна Гаваны заўважна ўзмацніліся.
Ля ўзбярэжжа Кубы рэзка ўзрасла колькасць разведвальных палётаў амерыканскіх вайскоўцаў, паведамляе CNN са спасылкай на звесткі з адкрытых крыніц.
Паводле дадзеных FlightRadar24, з 4 лютага ВМС і ВПС ЗША здзейснілі як мінімум 25 такіх палётаў, выкарыстоўваючы самалёты і беспілотнікі, большасць з якіх праходзіла паблізу двух найбуйнейшых гарадоў краіны — Гаваны і Санцьяга-дэ-Куба.
Журналісты адзначаюць, што палёты выконвалі марскія патрульныя самалёты, прызначаныя для назірання і разведкі, а таксама самалёты, якія спецыялізуюцца на зборы радыёэлектроннай разведкі. Акрамя таго, амерыканскія вайскоўцы задзейнічалі высокахуткасныя разведвальныя дроны.
Рэзкія заявы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа адносна Кубы заўважна ўзмацніліся за некалькі тыдняў да пачатку эскалацыі, а пасля амерыканскі лідар распарадзіўся ўвесці нафтавую блакаду вострава.