У Нарвегіі школьнік знайшоў меч вікінгаў падчас экскурсіі
- 11.05.2026, 13:45
- 2,506
Шасцігадовы хлопчык заўважыў у полі рукаяць старадаўняй зброі.
Калі вы думаеце, што археолагі даўно перакапалі ўсю Еўропу ўздоўж і ўпоперак, дасталі з зямлі ўсе артэфакты мінулага, то вы моцна памыляецеся. У Нарвегіі хлопчык знайшоў сапраўдны меч вікінгаў проста падчас школьнай экскурсіі.
Як піша Bild, напрыканцы красавіка шасцігадовы Хенрык Рэфснес Мертведт, вучань першага класа школы ў гарадку Браннбу (80 км на поўнач ад Осла), адправіўся на школьную экскурсію з класам. Падчас прагулкі па полі ён заўважыў нешта, што тарчала з зямлі і было падобнае на рукаяць вельмі старога меча.

Хлопчык выцягнуў прадмет на паверхню і імгненна ператварыўся ў самага юнага археолага на планеце. Іржавая і злёгку пагнутая жалязяка аказалася мечам даўжынёй каля 1,3 метра, як высветлілася пазней, з ранняй эпохі вікінгаў.

Пра знаходку неадкладна паведамілі мясцовым уладам.
«Мы лічым, што мечу каля 1300 гадоў, то бок ён адносіцца да эпохі Меравінгаў або пачатку эпохі вікінгаў», – пазней расказалі спецыялісты.
