Беспілотнікі Узброеных сіл Украіны атакавалі нафтаперакачвальную станцыю ў Краснадарскім краі
2- 9.04.2026, 7:35
- 3,424
Узнік пажар.
У ноч на чацвер, 9 красавіка, беспілотнікі атакавалі нафтаперакачвальную станцыю «Крымская» ў Краснадарскім краі.
Пра гэта паведамляе расійскае выданне Astra.
Паведамляецца, што ноччу ў горадзе Крымску прагрымела серыя выбухаў. Губернатар Краснадарскага краю Веніямін Кандрацьеў пазней паведаміў пра аднаго загінулага і пажар на тэрыторыі прадпрыемства.
Паводле дадзеных OSINT-аналізу выдання, пад атаку трапіла «Крымская лінейная вытворча-дыспетчарская станцыя» (ЛПДС). Гэта аб’ект нафтаправоднай інфраструктуры, які ўваходзіць у сістэму магістральных трубаправодаў. У выніку ўдару ўспыхнула падстанцыя ПС 110 кВ «Крымская» НПС.