29 красавiка 2026, Серада, 4:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ паразілі расійскі фрэгат «Адмірал Макараў»

25
УСУ паразілі расійскі фрэгат «Адмірал Макараў»

(абноўлена) Судна атакавалі дроны.

У расійскім Наварасійску Сілы абароны Украіны паразілі фрэгат «Адмірал Макараў». Пра гэта заявіў камандуючы Сіламі беспілотных сістэм УСУ Роберт Броўдзі (Мадзяр).

«Птушкі СБС у ноч на 6 красавіка нанеслі ўдары па фрэгату «Адмірал Макараў» у порце Наварасійска і даставілі крыху благадатнага агню на буровую ўстаноўку «Сіваш», – расказаў вайсковец.

Паводле яго слоў, «Адмірал Макараў» – першы ваенны фрэгат праекта «Буравеснік» ВМФ РФ, носьбіт крылатых ракет «Калібр» (8 ракет) і ЗРК «Штыль-1» (24 ракеты). Запускі ракет СПА ажыццяўляліся непасрэдна з борта фрэгата падчас заходу на мэту, што не перашкодзіла яго пашкодзіць, дадае «Мадзяр».

Камандуючы адзначыў, што аперацыя была ажыццёўлена сіламі 1 АЦ СБС, спланавана і скаардынавана СБУ. Ступень пашкоджанняў варожых мэт цяпер вызначаецца разведкай.

Першапачаткова ў пасту сцвярджалася, што ад атакі дронаў пацярпеў іншы расійскі фрэгат - «Адмірал Грыгоровіч». Інфармацыю ўдакладнілі пасля таго, як OSINT-аналітыкі звярнулі ўвагу, што фрэгат «Адмірал Грыгоровіч» цяпер знаходзіцца ў Міжземным моры.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках