Іспанія ўпершыню паедзе на чэмпіянат свету без гульцоў мадрыдскага «Рэала»
- 25.05.2026, 18:35
У складзе зборнай Іспаніі на ЧС — восем гульцоў «Барселоны».
Зборная Іспаніі абвясціла склад нацыянальнай каманды на чэмпіянат свету па футболе, які стартуе праз дзве тыдні ў ЗША, Канадзе і Мексіцы. У складзе не аказалася ніводнага гульца з мадрыдскага «Рэала».
Папярэдні раз гульцоў мадрыдскага клуба не выклікалі на буйны турнір у зборную ў 2021 годзе на чэмпіянаце Еўропы. Аднак на ўсіх чэмпіянатах свету гульцы клуба ў складзе зборнай былі.
У канчатковую заяўку Іспаніі ўвайшлі 26 футбалістаў.
Варатары: Унаі Сімон («Атлетык»), Давід Райя («Арсенал»), Жоан Гарсія («Барселона»);
Абаронцы: Марк Кукурэлья («Чэлсі»), Алекс Грымальда («Байер»), Эмерык Лапорт («Атлетык»), Пау Кубарсі, Эрык Гарсія (абодва — «Барселона»), Маркас Льёрэнтэ, Марк Пубіль (абодва — «Атлетыка»), Педра Порра («Тотэнхэм»);
Паўабаронцы: Педры, Гаві (абодва — «Барселона»), Фабіян Руіс («ПСЖ»), Мартын Субімендзі, Мікель Мерына (абодва — «Арсенал»), Родры («Манчэстэр Сіці»), Алекс Баэна («Атлетыка»);
Нападнікі: Мікель Ойарсабаль («Рэал Сасьедад»), Ніко Ўільямс («Атлетык»), Ерэмі Піна («Крыстал Пэлас»), Феран Торэс, Дані Ольма, Ламін Ямаль (усе — «Барселона»), Борха Іглесіяс («Сельта»), Віктар Муньёс («Асасуна»).
Галоўны трэнер зборнай Іспаніі Луіс дэ ла Фуэнтэ заявіў, што пры фарміраванні складу на чэмпіянат свету не звяртае ўвагі на клубную прыналежнасць футбалістаў. Яго словы прыводзіць выданне The Touchline ў сацсетцы X.
Фуэнтэ, тлумачачы адсутнасць у заяўцы гульцоў мадрыдскага «Рэала», падкрэсліў, што яго выбар грунтуецца выключна на спартыўных якасцях футбалістаў.
«Я не гляджу на клуб, за які гуляе гулец: я гляджу толькі на тое, ці ёсць у яго магчымасць гуляць з намі. У мяне няма таго мясцовага менталітэту, які можа быць у балельшчыка», — заявіў трэнер.
Іспанцы пачнуць турнір 15 чэрвеня матчам супраць зборнай Каба-Вердэ, пасля згуляюць з Саудаўскай Аравіяй (21 чэрвеня) і Уругваем (27 чэрвеня).