Ціханоўская наведала Чарнобыльскую АЭС
15- 25.05.2026, 19:23
- 2,022
Яна агледзела саркафаг «Укрыццё».
Святлана Ціханоўская знаходзіцца з візітам у Кіеве і сёння наведала ЧАЭС.
Яна агледзела аб'ект «Укрыццё» — бяспечны саркафаг, узведзены над разбураным чацвёртым энергаблокам станцыі. Пасля гэтага адбылася яе сустрэча з кіраўніком Кіеўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Мікалаем Калашнікам, які расказаў, што ў 2025 годзе, праз амаль 40 гадоў пасля катастрофы, зона адчужэння зноў апынулася пад ударам — на гэты раз з боку Расіі.
Візіт Ціханоўскай ва Украіну пачаўся раніцай 25 мая, яна прыбыла ў Кіеў спецыяльным цягніком.

Падчас свайго візіту ў Кіеў Ціханоўская і міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сыбіга ушанавалі памяць загінулых герояў, у тым ліку беларускіх добраахвотнікаў, каля Сцяны памяці.
Разам з Ціханоўскай у сталіцу Украіны прыбылі яе дарадцы Франак Вячорка, Дзяніс Кучынскі, Анатоль Лябедзька і яе намеснік Павел Латушка.

