16 красавiка 2026, Чацвер, 19:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Рымскі асудзіў тыранаў, якія трацяць мільярды на вайны

6
Папа Рымскі асудзіў тыранаў, якія трацяць мільярды на вайны

І заклікаў да «рашучай змены курсу».

Папа Рымскі Леў XIV падчас выступлення ў Камеруне рэзка выступіў супраць лідараў, якія трацяць мільярды на вайны, і заявіў, што свет «руйнуецца гарсткай тыранаў», паведамляе Sky News.

Кіраўнік Каталіцкага Касцёла таксама раскрытыкаваў лідараў, якія выкарыстоўваюць рэлігійную рыторыку для апраўдання войнаў, і заклікаў да «рашучай змены курсу».

«Гаспадары вайны робяць выгляд, што не ведаюць, што для разбурэння патрэбна толькі імгненне, а для аднаўлення часта не хапае цэлага жыцця, — заявіў Леў XIV. — Яны заплюшчваюць вочы на тое, што мільярды долараў трацяцца на забойствы і разбурэнні, але рэсурсаў, патрэбных для лячэння, адукацыі і аднаўлення, нідзе не знайсці».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках