У Беларусі на запраўках хочуць распаўсюджваць бактэрыі
2- 16.04.2026, 14:58
- 1,326
Для ачысткі ад паліва.
У Беларусі бактэрыі будуць ачышчаць зямлю каля заправаў ад астаткаў паліва. Падрабязнасці паведамляе «Мінская праўда».
Ідзе гаворка пра біясурфактанты, або экалагічна бяспечныя павярхоўна-актыўныя рэчывы, якія выпрацоўваюцца мікраарганізмамі.
— Біясурфактанты зніжаюць вязкасць нафты, ператвараючы яе ў эмульсію, больш даступную для мікраарганізмаў-дэструктароў нафты. Дзякуючы гэтаму хуткасць аднаўлення нафтазабруджанай глебы ўзрастае ў некалькі разоў, — звяртае ўвагу загадчыца лабараторыі прыроднаахоўных біятэхналогій Інстытута мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Алена Глушэнь.