Расіяне з дронаў разкідваюць улёткі пра «дрэннага» Трампа
15- 16.04.2026, 8:54
- 7,458
Дурнота ці свядомая дыверсія прапаганды?
Расійскія войскі падчас сённяшняй масіраванай атакі на Украіну з дронаў разкідалі прапагандысцкія ўлёткі.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на допіс дарадцы міністра абароны Украіны Сяргея «Флэша» Бескрэстнава у Telegram.

«Герберы» зноў разкідваюць улёткі. Божа, дзякуй табе, што прапагандысты ворага «тупыя» і разкідваюць такую лухту», — напісаў Бескрэстнаў.
Судзячы з апублікаванага фота, на паштоўцы выяўлены прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які паведамляе, што дапамога Украіне, маўляў, засталася ў мінулым.
