18 красавiка 2026, Субота, 12:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандальны рэйв у Белавежскай пушчы перанеслі

4
Скандальны рэйв у Белавежскай пушчы перанеслі

Але недалёка.

Фестываль «Тэхна-рэйв у Белавежскай пушчы» перанесены, паведаміла адміністрацыя нацыянальнага парку «Белавежская пушча». Фестываль, які планаваўся на 18 красавіка, перанеслі на 28 жніўня. Змянілі і месца: замест «сядзібы Дзеда Мароза» ўнутры пушчы канцэрт плануюць правесці на стаянцы перад галоўным уваходам у парк.

Рэйв нямала крытыкавалі і за час, і за месца. Паведамленні пра фестываль выклікалі мноства абурлівых каментароў. Арганізацыя «Дзікая прырода» тлумачыла: сярэдзіна красавіка — сезон гнездавання, а гучная музыка і шум натоўпу — гэта стрэс для птушак і звяроў. Ад басаў рэйву птушкі могуць пакінуць гнёзды, звяры — свой яшчэ няўмацнелы маладняк. Міністэрства лясной гаспадаркі нават паведаміла, што пісаць трэба не яму, бо нацыянальны парк «Белавежская пушча» падпарадкаваны адміністрацыі Лукашэнкі, а не ведамству.

І калі фестываль перанеслі на час, калі сезон гнездавання ўжо скончыцца, то да месца і дапушчальнага ўзроўню шуму могуць заставацца пытанні. Стаянка, пра якую ідзе гаворка, знаходзіцца каля турыстычнага цэнтра, недалёка ад вёскі, але ўсё ж пад самым лесам. А праграму хочуць пашырыць, «павысіць узровень мерапрыемства».

У каментарыях адны дзякуюць за тое, што мерапрыемства перанеслі. Іншыя жартуюць: раней жа навуковы супрацоўнік заяўляў, што ўзровень шуму і ў лесе быў прымальным.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках