16 красавiка 2026, Чацвер, 10:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка як «блакітны злодзейчык» Альхен

5
Лукашэнка як «блакітны злодзейчык» Альхен

Дыктатар пасаромеўся распавесці, хто сапраўдныя ўтрыманцы.

Кіраўнік зноў накінуўся на беларусаў. Маўляў, «мы ўжо так распешчылі сваіх людзей».

— Будзе эканоміка — і грамадзяне будуць жыць нармальна. Таму наперадзе эканоміка, вытворчасць. А ў нас утрыманства вельмі моцна развіта, — заявіў ён падчас наведвання рыбгаса ў Магілёўскай вобласці.

І ў гэтым ён па-свойму мае рацыю. Мы нават гатовыя прывесці канкрэтныя прыклады, пра якія кіраўнік, падобна да загадчыка гаспадаркі Альхена з «12 крэслаў» Ільфа і Пятрова (вядомага як «блакітны злодзейчык» Альхен — рэд.), пасаромеўся распавесці.

Пагадзіцеся, абвінавачваючы людзей у ўтрыманскіх настроях, справядліва было б пачаць з тых, хто побач з табою. І тут ёсць пра што сказаць, улічваючы, якімі льготамі і рэжымам максімальнага спрыяння з боку дзяржавы карыстаецца радня Лукашэнкі.

Так, напрыклад, малодшы сын Мікалай чацвёрты год атрымлівае стыпендыю з фонду бацькі, які папаўняецца з бюджэту.

Старэйшы сын Віктар развіў гандлёвы і рэстаранны бізнес пад прыкрыццём Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Сярэдні сын Дзмітрый паразітуе на БелАЗе, многія гады карыстаецца безлімітнымі льготамі для ўзначаленага ім «прэзідэнцкага» спортклуба.

Яго жонка Ганна падмяла пад сябе музычны і рэкламны рынак краіны.

Сярод VIP-утрыманцаў апынуліся нават унукі кіраўніка. Яго цёзка, 21-гадовы Аляксандр Лукашэнка плануе пабудаваць вытворча-складскі цэх за кошт дзяржкрэдыту.

А муж унучкі Вікторыі Дзмітрый Дзятлоў уладкаваўся на кіраўнічую пасаду ў кампанію «Марскія промыслы». Якое супадзенне: яна належыць блізкай сяброўцы сям’і Віктара і Ліліі Лукашэнка — «рыбнай каралеве» Людміле Неронскай.

І гэта далёка не поўны спіс магчымасцяў для клана кіраўніка прыгожа і бязбедна жыць за кошт беларусаў, якіх у гэтай гісторыі робяць крайнімі.

Арцём Сініцын, «Салідарнасць»

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках