15 красавiка 2026, Серада, 23:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінскае «Дынама» і казанскі «Ак Барс» зладзілі некалькі бойкаў за адзін перыяд

Мінскае «Дынама» і казанскі «Ак Барс» зладзілі некалькі бойкаў за адзін перыяд

Дзве асабістыя бойкі засталіся за гульцамі «Дынама».

Хакеісты мінскага «Дынама» і «Ак Барса» зладзілі бойку ўжо на другой хвіліне матчу плэй-оф КХЛ у Казані, пасля гэтага адбыліся яшчэ дзве буйныя сутычкі.

Каманды праводзяць чацвёрты матч 1/4 фіналу, у выпадку перамогі «Ак Барс» выйдзе ў наступны раўнд.

На другой хвіліне каля варот мінскага клуба Нікалас Мелош («Дынама») штурхнуў гульца гаспадароў Міхаіла Фісенку, пасля чаго абодва скінулі крагі і пачалі абменьвацца ўдарамі. Мелошу ўдалося пакласці суперніка на лёд. Абодва атрымалі па пяць хвілін штрафу.

На пятай хвіліне пабіліся Ксав’е Уэлле («Дынама») і Мікіта Дыняк («Ак Барс»). Уэлле змог нацягнуць свэтар на галаву суперніка і зваліць яго на лёд. Таксама па выніках эпізоду за грубасць пакаралі Джошуа Брука у гасцей і Аляксея Пустазёрава у гаспадароў.

Яшчэ адна сутычка адбылася на сёмай хвіліне, яна пачалася каля варот «Дынама», калі Дарэн Дзіц ударыў гульца казанцаў Арцёма Галімава. Дзіцу далі чатыры хвіліны штрафу за грубасць і штуршок клюшкай, а Галімаву — дзве за сімуляванне.

У суме за першыя 20 хвілін ігравога часу хакеісты дзвюх каманд набралі 38 штрафных хвілін.

«Ак Барс» да 30-й хвіліны матчу вёў 2:0.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках