Ва Украіне ўкаранілі новую мадэль вядзення вайны
2- 15.04.2026, 22:02
- 8,706
Новы падыход ужо паказаў вынік.
15 красавіка Міністэрства абароны Украіны заявіла ў Telegram пра ўкараненне новай мадэлі вядзення баявых дзеянняў.
Як патлумачылі ў ведамстве, ідзе гаворка пра так званыя дронава-штурмавыя падраздзяленні. Яны аб’ядноўваюць паветраныя і наземныя беспілотныя сістэмы разам з пяхотай у адзіную баявую сістэму.
«Такі падыход ужо паказаў вынік на поўдні, дзе з лютага быў вызвалены вялікі аб’ём тэрыторый менавіта дзякуючы выкарыстанню гэтых найноўшых падраздзяленняў», — гаворыцца ў паведамленні.