15 красавiка 2026, Серада, 23:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Калінінградзе адбылася сустрэча кіраўнікоў КДБ Беларусі і СВР Расіі

10
У Калінінградзе адбылася сустрэча кіраўнікоў КДБ Беларусі і СВР Расіі
Іван Тэртэль і Сяргей Нарышкін

Спецслужбы абмеркавалі «процідзеянне агрэсіўнай палітыцы Захаду».

У расійскім Калінінградзе адбылася сустрэча беларускага КДБ і Службы знешняй разведкі (СВР) Расіі, дзе спецслужбы абмеркавалі, у тым ліку, «процідзеянне агрэсіўнай палітыцы Захаду» ў дачыненні да дзвюх краін. Пра гэта паведамілі ў СВР РФ.

У сустрэчы ўдзельнічалі кіраўнікі спецслужбаў — Іван Тэртэль і Сяргей Нарышкін.

«Кіраўнікі спецслужбаў абмяняліся ацэнкамі стану глабальнай і рэгіянальнай бяспекі. <…> Пацверджана дамоўленасць аб далейшай каардынацыі ў пытаннях процідзеяння агрэсіўнай палітыцы Захаду ў дачыненні да Расіі і Беларусі. Першачарговай задачай абазначана забеспячэнне кіраўніцтва Расіі і Беларусі актуальнай і дакладнай інфармацыяй пра падрыўныя планы краін Захаду і блока НАТА на постсавецкай прасторы і звязаных з гэтым пагроз для Саюзнай дзяржавы», — заявілі ў расійскай выведцы.

Таксама Тэртэль і Нарышкін прыйшлі да высновы, што неабходна актывізаваць узаемадзеянне «з мэтай недапушчэння пранікнення на тэрыторыю «саюзнай дзяржавы» носьбітаў экстрэмісцкай ідэалогіі і тэрарыстаў-баевікоў».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках