Выбары ў Венгрыі: Орбан разгромна прайгрывае
25- 12.04.2026, 21:30
- 15,824
(Абнаўляецца) Апазіцыйная «Ціса» можа атрымаць канстытуцыйную большасць.
Нацыянальны выбарчы офіс Венгрыі апублікаваў першыя вынікі галасавання на выбарах у парламент краіны.
Пасля апрацоўкі 45,71% дадзеных лідзіруе партыя «Ціса» апазіцыянера Пэтэра Мадзяра, якая можа атрымаць 138 месцаў у 199-месным парламенце.
Другое месца — у партыі «Фідэс» прэм'ер-міністра Віктара Орбана, у якой, паводле папярэдняй інфармацыі, 54 месцы.
Такім чынам, «Ціса» можа атрымаць канстытуцыйную большасць у парламенце Венгрыі.

Акрамя таго, на 7 месцаў можа прэтэндаваць ультраправая «Наша Айчына».
У Венгрыі складаная сістэма падліку галасоў на выбарах. Большасць дэпутатаў — 106 з 199 — абіраюць у аднамандатных акругах адноснай большасцю галасоў.
Яшчэ 93 месцы размяркоўваюцца паміж партыямі, што пераадолелі пяціпрацэнтны выбарчы бар'ер. Пры гэтым гэтыя мандаты размяркоўваюцца не прапарцыйна, а з улікам даволі складанай сістэмы кампенсацыйных галасоў.