31 траўня 2026, Нядзеля, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайскія рабочыя выйшлі на пратэсны марш у Камсамольску-на-Амуры

32
Кітайскія рабочыя выйшлі на пратэсны марш у Камсамольску-на-Амуры

Яны доўгі час не атрымлівалі заробак.

Кітайскія рабочыя нафтазавода прайшлі пратэсным маршам па вуліцах расійскага Камсамольска-на-Амуры. Паводле іх сцвярджэнняў, яны доўгі час не атрымлівалі заробак, піша nemoskva.net.

У руках рабочыя трымалі плакаты на кітайскай і рускай мовах: «Сечын, дапамажыце!», «Пуцін, дапамажыце!».

На сустрэчу з пратэстоўцамі тэрмінова выехаў мэр горада Дзмітрый Заплутаеў.

«Мэтай іх акцыі стала прыцягненне ўвагі да сітуацыі з нявыплатай заробку. Адміністрацыя горада і праваахоўныя органы вядуць перамовы з кітайскімі рабочымі. Я выехаў на нафтазавод для правядзення сустрэчы з кіраўніцтвам завода і падрадчыкам», — заявіў кіраўнік горада.

Наколькі доўга рабочым не выплачваюць заробак, не ўдакладняецца. Сілавікі кітайскіх рабочых не затрымліваюць.

Гэта не першы пратэст кітайскіх рабочых у Камсамольску — у лістападзе 2021 года яны таксама правялі шэсце з-за нізкага заробку і немагчымасці вярнуцца на радзіму праз каранавірус.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках