Трамп: Кітай можа трапіць пад 50-працэнтныя пошліны
6- 12.04.2026, 21:00
- 1,526
ЗША гатовыя ўвесці жорсткія пошліны за падтрымку Ірана.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ўвядзе 50-працэнтныя пошліны супраць краін, якія дапамагаюць Ірану. Пад удар можа трапіць у тым ліку Кітай. Пра гэта паведамляе «РБК-Украіна» са спасылкай на інтэрв’ю лідара ЗША для Fox News.
Падчас размовы вядучая нагадала словы Трампа, калі той сказаў, што любая краіна, якая падтрымлівае Іран або паставіць ваеннае абсталяванне, сутыкнецца з пошлінамі ў 50%. На ўдакладняльнае пытанне, ці датычылася гэта Кітая, прэзідэнт сказаў наступнае:
«Так, і іншых таксама, але так, Кітай у тым ліку... Я чуў навіны пра тое, што Кітай пастаўляе так званыя ракеты для ПЗРК. Я сумняваюся, што яны на гэта пойдуць, таму што ў нас ёсць пэўныя адносіны, і я думаю, яны не сталі б так рабіць. Магчыма, у самым пачатку яны нешта і пастаўлялі патроху, але не думаю, што працягнуць. Але не, калі мы зловім іх на гэтым, яны атрымаюць 50-працэнтную пошліну, а гэта проста каласальная сума», — сказаў Трамп.