ВМС Украіны паказалі знішчэнне расійскага верталёта Ка-27
2- 5.03.2026, 23:06
- 10,688
Ён спрабаваў высадзіцца на бурыльную ўстаноўку.
У ноч на 5 сакавіка ВМС Украіны і Сілы спецыяльных аперацый ЗСУ нанеслі ўдар па падраздзяленнях праціўніка, размешчаных на бурыльнай устаноўцы «Сіваш» у акваторыі Чорнага мора. У межах аперацыі таксама быў знішчаны расійскі верталёт Ка-27, які спрабаваў высадзіцца на ўстаноўку.
Пра гэта паведамілі ў ВМС Украіны.
Адзначаецца, што бурыльную платформу вораг выкарыстоўваў як пункт назірання, рэтрансляцыі сувязі, размяшчэння сродкаў радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ) і СПА блізкага дзеяння. Адтуль жа кіравалі ўдарнымі дронамі, якімі цэліліся ў інфраструктуру Адэскіх і Мікалаеўскіх абласцей і стваралі пагрозу грамадзянскаму суднаходству.
Украінскія марскія беспілотныя дроны і авіяцыйныя беспілотныя апараты паразілі расійскія сродкі кіравання і сувязі і нанеслі значныя страты жывой сіле расіян.
Таксама ўдалося знішчыць верталёт Ка-27, які спрабаваў здзейсніць пасадку на пляцоўку бурыльнай устаноўкі.