ЗША паказалі знішчэнне іранскага карабля ля берагоў Шры-Ланкі
15- 4.03.2026, 17:52
- 21,956
Відэафакт.
Амерыканскі Пентагон апублікаваў кадры тарпеднай атакі амерыканскай падлодкі па іранскім ваенным караблі, які вяртаўся ў Іран з індыйскага порта пасля вучэнняў. Паводле даных МЗС Шры-Ланкі, у выніку ўдару ў міжнародных водах не менш за 80 маракоў загінулі, яшчэ 101 чалавек лічыцца зніклым без вестак.
Паводле звестак СМІ, раніцай 4 сакавіка іранскі фрэгат «Дэна» (IRIS Dena) падаў сігнал бедства ў тэрытарыяльных водах Шры-Ланкі ў раёне горада Галле. ВМС рэспублікі праводзяць выратавальную аперацыю на месцы здарэння.