14 красавiка 2026, aўторак, 11:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Амерыкана» ў Беларусі ўсё ж такі перайменуюць

55
«Амерыкана» ў Беларусі ўсё ж такі перайменуюць

Mak.by кінуўся выконваць распараджэнне Лукашэнкі.

Востры прыступ антыамерыканізму ў Лукашэнкі здарыўся 8 сакавіка падчас наведвання папулярнай сеткі хуткага харчавання.

Амерыкана трэба перайменаваць у беларускі брэнд. У дужках пакуль пішы «амерыкана», а калі прывыкнуць, тады…, — звярнуўся да дырэктара сеткі, ці то жартам, ці то сур'ёзна, Лукашэнка.

У Mak.by не сталі высвятляць, наколькі добра ў кіраўніка з пачуццём гумару, і ўзяліся выконваць чарговы капрыз прысарэлага «мадэрнізатара».

Пра тое, што напой усё ж перайменуюць, у інстаграме паведаміла праўладная тэлевядучая Вольга Макей, заўважыла «Зеркало». Паводле вядучай, пасля прапановы Лукашэнкі яна запусціла апытанне сярод падпіснікаў пра тое, «як перайменаваць амерыкана на беларускі лад». Гэты пост заўважыў Mak.by і запрасіў Макей на сустрэчу для абмеркавання варыянтаў назвы.

— Падрыхтавалі нават форму для галасавання. І вельмі спадзяёмся, што нам сёння ўдасца прыдумаць новую, цудоўную назву для выдатнага напою, — сказала адна з супрацоўніц.

Чым скончыўся «мазгавы штурм» і які варыянт у выніку абралі, Макей не ўдакладніла. Паводле яе слоў, сярод крытэрыяў: назва мусіць быць зразумелай, асацыявацца з кавай і добра выглядаць у меню.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках