14 красавiка 2026, aўторак, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве вылавілі два плыты з кантрабанднымі цыгарэтамі з Беларусі

2
У Літве вылавілі два плыты з кантрабанднымі цыгарэтамі з Беларусі
Фота: vsat.lrv.lt

У плытах былі ўсталяваныя GPS-трэкеры.

Служба аховы дзяржаўнай мяжы пры МУС Літвы паведаміла пра два выпадкі выяўлення кантрабандных цыгарэт у рэках, што праходзяць уздоўж мяжы з Беларуссю. Інцыдэнты адбыліся 8 красавіка і ў ноч на 9 красавіка.

У першым выпадку ў рацэ Нярыс (Вілія) каля вёскі Моляй (Швенчонскі раён) пагранічнікі выявілі самаробны плыт з замацаваным грузам — 480 пачак цыгарэт Minsk Capital QS з беларускімі акцызамі. Да канструкцыі быў прымацаваны GPS-трэкер з папярэдне аплачанай SIM-картай.

У другім эпізодзе супрацоўнікі Друскінінкайскай заставы Варэнскага памежнага атрада з дапамогай відэаназірання заўважылі на Нёмане металічны плыт. Пасля таго як яго дасталі, высветлілася, што да яго прымацаваныя чатыры згорткі з больш як 2,7 тыс. пачак цыгарэт NZ Gold і Fest, таксама з беларускімі акцызнымі маркамі. Прылада была абсталяваная GPS-перадатчыкам з SIM-картай. Агульны кошт канфіскаванай прадукцыі з улікам падаткаў у Літве ацэньваецца ў 14 720 еўра.

Па абодвух фактах распачатыя дасудовыя расследаванні.

Фота: vsat.lrv.lt
Фота: vsat.lrv.lt
Фота: vsat.lrv.lt
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках