Financial Times: Брытанія рыхтуе візіт Зяленскага з асаблівай праграмай
- 7.11.2026, 16:47
Фармальным гаспадаром мерапрыемства стане кароль Чарльз III.
Вялікабрытанія рыхтуецца прыняць дзяржаўны візіт прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага у 2027 годзе. Фармальным гаспадаром мерапрыемства стане кароль Чарльз III. Пра гэта паведамляе Financial Times са спасылкай на дасведчаныя крыніцы.
Мэта візіту — прадэманстраваць доўгатэрміновую і непахісную падтрымку Украіны з боку брытанскіх палітычных сіл.
Зараз разглядаецца спецыяльная праграма мерапрыемстваў, у прыватнасці магчымасць паўторнага выступу Зяленскага перад брытанскім парламентам.
Паводле даных крыніц выдання, дзяржаўны візіт наўрад ці супадзе з самітам «Групы дваццаці», які адбудзецца ў лістападзе 2027 года ў Манчэстэры.