7 лiстапада 2026, Субота, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Легендарны хакеіст беларускага паходжання падтрымаў адмову Канады выдаваць візы расійскім хакеістам

2
Легендарны хакеіст беларускага паходжання падтрымаў адмову Канады выдаваць візы расійскім хакеістам
Уэйн Грэцкі

Паводле Уэйна Грэцкага, многія гульцы і жыхары Канады лічаць гэтак жа.

Легендарны хакеіст з беларускімі каранямі, найлепшы бамбардзір у гісторыі НХЛ Уэйн Грэцкі падтрымаў рашэнне прэм’ер-міністра Канады Марка Карні адмовіць у візах расійскім спартсменам для ўдзелу ў маладзёжным чэмпіянаце свету, паведамляе TSN.

Спартыўны арбітражны суд (CAS) 30 кастрычніка абавязаў Міжнародную федэрацыю хакея (IIHF) дапусціць расійскія зборныя да міжнародных турніраў.

Найбліжэйшае спаборніцтва — маладзёжны чэмпіянат свету — пройдзе ў Канадзе, у гарадах Эдмантан і Рэд-Дзір, у снежні 2026 года — студзені 2027-га.

Карні заявіў, што расіянам адназначна адмовяць у візах для ўдзелу ў гэтым турніры.

«Малайчына. Ён заняў такую пазіцыю і выразна яе абазначыў. Думаю, многія гульцы і жыхары Канады лічаць гэтак жа», — сказаў Грэцкі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲