6 лiстапада 2026, Пятніца, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ адна краіна можа адмяніць бязвізавы рэжым для беларусаў дзеля ўступлення ў ЕС

2
Яшчэ адна краіна можа адмяніць бязвізавы рэжым для беларусаў дзеля ўступлення ў ЕС

Канкрэтных тэрмінаў кіраўнік урада пакуль не назваў.

Малдова можа ўвесці візы для грамадзян Беларусі і Расіі — гэта звязана з намерам краіны ўступіць у ЕС, дзеля чаго ёй неабходна паступова прывесці сваю візавую палітыку ў адпаведнасць з еўрапейскімі правіламі. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Малдовы Васіле Тофан, перадае TV8.

Канкрэтных тэрмінаў увядзення віз для беларусаў і расіян малдоўскі прэм’ер не назваў.

«Мы хочам працягнуць еўрапейскі шлях. Я не гатовы назваць дату. Калі гэтага патрабуюць нормы ЕС, лічу, што мы павінны прымаць рашэнні, якія дазволяць нам прасоўвацца ў працэсе еўрапейскай інтэграцыі», — заявіў Тофан.

Згодна з дакладам Еўракамісіі, Малдове яшчэ трэба ўзгадніць свой візавы рэжым з правіламі ЕС у дачыненні да 11 краін. Акрамя Беларусі і Расіі, у спіс уваходзяць Арменія, Азербайджан, Казахстан, Кыргызстан, Катар, Таджыкістан, Турцыя, Узбекістан і Вануату. Цяпер грамадзяне ўсіх гэтых дзяржаў могуць уязджаць у Малдову без віз.

Іншыя краіны — кандыдаты на ўступленне ў ЕС ужо ўводзяць аналагічныя абмежаванні. Так, з 1 лістапада Чарнагорыя ўстанавіла візавы рэжым для беларусаў і расіян, а Албанія адмяніла бязвіз для грамадзян Беларусі яшчэ 30 верасня 2025 года.

Нагадаем, Малдова атрымала статус кандыдата на ўступленне ў ЕС у чэрвені 2022 года, а 25 чэрвеня 2024-га афіцыйна пачала перамовы аб далучэнні да аб’яднання.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲