4 лiстапада 2026, Серада, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі распавёў, чаму Украіна б'е па НПЗ у РФ, нягледзячы на просьбу Трампа

1
Зяленскі распавёў, чаму Украіна б'е па НПЗ у РФ, нягледзячы на просьбу Трампа

Акупанты самі парушылі перамір'е.

Украіна аднавіла ўдары па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах у адказ на сістэматычныя атакі Расіі на ўкраінскую энергетычную інфраструктуру. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у інтэрв'ю PBS.

Зяленскага спыталі, чаму Украіна аднавіла ўдары па тэрыторыі Расіі, хоць прэзідэнт ЗША Дональд Трамп перад гэтым абвясціў «энергетычнае перамір'е» і заяўляў, што ўкраінскія атакі на расійскія НПЗ прыводзяць да росту сусветных цэн на паліва.

«Мы былі цалкам адкрытыя з прэзідэнтам Трампам, калі ён папрасіў нас не наносіць удары па нафтаперапрацоўчых заводах. Я адказаў: „Добра, мы не будзем гэтага рабіць, калі Расія спыніць атакі на нашу энергасістэму“. Але Расія парушала гэтую дамоўленасць некалькі разоў. Гэта былі жудасныя, масіраваныя атакі — вельмі жорсткія ў дачыненні да нашага народа. У нас узніклі велізарныя праблемы з электразабеспячэннем. Менавіта таму мы адказалі», — адзначыў Зяленскі.

Паводле яго слоў, Украіна б'е па тых аб'ектах расійскай інфраструктуры, якія балючыя для Масквы: па нафтаперапрацоўчых заводах, газавых аб'ектах і аб'ектах, звязаных з вытворчасцю дызельнага паліва.

«Мы таксама прасілі прэзідэнта Трампа патэлефанаваць Пуціну і заклікаць яго падтрымаць «энергетычнае перамір'е», бо менавіта Трамп выступіў з такой прапановай. Аднак, наколькі мы зразумелі, расіяне цягнулі час. Я казаў пра гэта публічна: мы не будзем атакаваць іх нафтаперапрацоўчыя заводы», — распавёў прэзідэнт Украіны.

Зяленскі дадаў, што спадзяваўся: расіяне ўрэшце згодзяцца хаця б не біць па ўкраінскай энергасістэме.

«Але яны працягвалі атакаваць. Усе гэтыя дні яны наносілі ўдары па нас. І пасля чатырох такіх дзён мы адказалі», — падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲