4 лiстапада 2026, Серада, 0:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Губернатарка Нью-Джэрсі папярэдзіла пра крымінальную адказнасць за разгрузку расійскага дызельнага паліва

3
Губернатарка Нью-Джэрсі папярэдзіла пра крымінальную адказнасць за разгрузку расійскага дызельнага паліва

Угода парушае законы ЗША.

Губернатарка штата Нью-Джэрсі Мікі Шэрыл папярэдзіла аператараў партоў і тэрміналаў пра магчымую крымінальную адказнасць за разгрузку танкераў з расійскім дызельным палівам. Пра гэта яна паведаміла ў сацсетцы X.

У лісце аператарам партоў і тэрміналаў штата Шэрыл заявіла, што ўвоз расійскага дызельнага паліва парушае федэральнае заканадаўства ЗША. Паводле яе слоў, тым, хто разгрузіць такое паліва, пагражаюць сур'ёзныя грамадзянска-прававыя і крымінальныя наступствы.

«Нью-Джэрсі не будзе абыякава назіраць за тым, як Дональд Трамп падтрымлівае Уладзіміра Пуціна на шкоду амерыканцам. Замест таго каб зніжаць выдаткі, гэты імпарт дапамагае фінансаваць вайну Пуціна супраць Украіны... Я не магу пакінуць гэта без адказу», — заявіла губернатарка.

Нагадаем, 9 кастрычніка Трамп заключыў з Пуціным угоду па энергарэсурсах. Белы дом дазволіў Расіі да красавіка 2027 года прадаць на сусветным рынку, перш за ўсё ў ЗША, 5 млн тон дызельнага паліва, тым самым зняўшы з Масквы частку санкцый. Трамп разлічвае, што гэта дапаможа знізіць цэны на дызельнае паліва на амерыканскім рынку.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲