Самалійскія піраты захапілі іранскае судна
1- 3.11.2026, 3:19
- 3,202
У палон трапілі 23 маракі.
Самалійскія піраты захапілі іранскае рыбалоўнае судна Azini з 23 людзьмі на борце. Пра гэта паведамляе Associated Press са спасылкай на Цэнтр марской бяспекі ў Індыйскім акіяне (MSCIO).
Судна захапілі ля паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа Самалі, паміж прыбярэжнымі гарадамі Бандар-Бейла і Хафун. Паводле звестак крыніцы ў марской паліцыі аўтаномнага рэгіёну Пунтленд, на борце былі 21 грамадзянін Ірана і двое самалійскіх ахоўнікаў. У нападзенні ўдзельнічалі 12 піратаў. Інфармацыя пра стан экіпажа пакуль адсутнічае.
MSCIO папярэдзіў, што захопленае судна можа выкарыстоўвацца ў якасці плавучай базы для нападаў на гандлёвыя караблі. Ваенна-марская аперацыя Еўразвязу «Аталанта» распачала расследаванне інцыдэнту і заклікала судны ў рэгіёне захоўваць пільнасць і паведамляць пра падазроную актыўнасць.