Зяленскі: Украінскія марскія аперацыі працягнуцца
- 24.11.2026, 4:00
Прэзідэнт Украіны пракаментаваў удары па «Меркурыю» ля берагоў Лівіі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, каментуючы удары па карвэту «Меркурый» і сухагрузу ANGARA ля берагоў Лівіі, заявіў, што марскія аперацыі Украіны будуць працягвацца.
Пра гэта ён сказаў падчас вячэрняга відэазвароту ў панядзелак, 23 лістапада.
«Мы адказваем Расіі на яе удары так, як гэта павінна быць, як гэта эфектыўна. Важна таксама, што без гэтых караблёў у той акваторыі Расіі будзе складаней спрыяць канфліктам і нестабільнасці яшчэ і ў гэтым рэгіёне. Украінскія марскія аперацыі працягнуцца», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Зяленскі падкрэсліў, што расійскія караблі, якія знаходзіліся ля берагоў Лівіі, — цалкам легітымная мэта.
Прэзідэнт Украіны кажа, што Масква выкарыстоўвала для вайны два судны: карвэт — адзін з найноўшых у расійскім флоце — і грузавое судна, якое перавозіла зброю.
Па яго словах, гэты вынік дасягнуты выключна дзякуючы украінскай зброі, а менавіта марскім дронам. Заслуга ў гэтым належыць СБУ і падраздзяленням Сіл абароны.
Расійскі карвэт «Меркурый» і сухагруз ANGARA падвергліся атацы сямі марскіх беспілотнікаў украінскай вытворчасці ў порце Бенгазі (Лівія) уначы на 22 лістапада. У СБУ паведамілі, што апараты былі дастаўленыя ў зададзены раён і спушчаныя на ваду з «судна-носьбіта».
Зяленскі заявіў, што «Меркурый» быў патоплены, а разам з ім знішчаны верталёт Ка-27, які знаходзіўся на борце судна. Пры гэтым сухагруз, як адзначыў прэзідэнт, перавозіў зброю.