Расторгуеў абвінаваціў расійскіх лекараў у смерці зоркі «Любэ»
4- 2.11.2026, 12:00
- 3,080
З сярэдзіны лета Аляксей Тарасаў хварэў.
У РФ памёр вакаліст расійскага гурта «Любэ» Аляксей Тарасаў. Пра яго смерць паведаміў расійскі прапагандысцкі рэсурс Star Hith.
Бэк-вакаліста «Любэ» не стала 30 кастрычніка — ён памёр на 65-м годзе жыцця. Расійскія лекары дыягнаставалі ў яго анкалагічнае захворванне — пухліну гартані і рак кішэчніка.
Франтмэн гурта Мікалай Расторгуеў абвінаваціў лекараў у тым, што яны не ўратавалі Тарасава.
«З сярэдзіны лета ён хварэў, яго паклалі ў бальніцу, дзе яго не ўратавалі», — сказаў Расторгуеў.
Тарасаў далучыўся да «Любэ» ў 1989 годзе, фактычна ў момант заснавання калектыву. Ён удзельнічаў у запісе ўсіх студыйных альбомаў гурта і на працягу многіх гадоў заставаўся адным з яго ключавых бэк-вакалістаў.
У канцэртны склад музыкант увайшоў у 2005 годзе. Яго глыбокі бас стаў пазнавальнай часткай гучання калектыву.